28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя правяла выпрабаванне супрацьтанкавай ракеты

3
Турцыя правяла выпрабаванне супрацьтанкавай ракеты

Турэцкая дзяржкампанія Roketsan правяла выпрабаванні новай супрацьтанкавай ракеты далёкага дзеяння MIZRAK-U.

Запуск боепрыпасу быў ажыццёўлены з верталёта AH-1S Cobra і быў прызнаны паспяховым ─ ракета трапіла ў мэту на далёкасці ў 3,5 кіламетра. Праведзены пуск стаў першым выпрабаваннем новай супрацьтанкавай ракеты турэцкай распрацоўкі, піша Lenta.ru.

MIZRAK-U абсталяваная інфрачырвонай галоўкай саманавядзення, а таксама сістэмай радыёсувязі. У боепрыпасаў можа быць рэалізаваная і тэхналогія навядзення па лазернаму промню. Ракета абсталяваная тандэмнай баявой часткай і здольная паражаць браняваныя мэты на далёкасці да васьмі кіламетраў. Серыйную вытворчасць MIZRAK-U плануецца пачаць у 2015 годзе.

Па дадзеных міністэрства абароны Турцыі, ракета ўвойдзе ў наменклатуру ўзбраенняў перспектыўнага ўдарнага верталёта T129, распрацаванага сумесна з італьянскай кампаніяй AgustaWestland на базе A129 Mangusta. Між тым, ракету тыпу MIZRAK плануецца выпускаць і ў версіі O з далёкасцю паражэння мэтаў да чатырох кіламетраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках