28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Фясенка: Пуцін дамагаецца разбурэння ўкраінскай дзяржавы

6
Уладзімір Фясенка: Пуцін дамагаецца разбурэння ўкраінскай дзяржавы

Для рэалізацыі дадзенага сцэнара прэзідэнту Расеі патрэбны Віктар Януковіч.

Мэта прэс-канферэнцый былога кіраўніка Украіны - паказаць, што ён жывы. Пра гэта ў каментары Gazeta.ua сказаў кіраўнік Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў "Пента" Уладзімір Фясенка.

"Сённяшняя заява Януковіча нічога не значыць. Ён да гэтага часу робіць выгляд, што застаецца прэзідэнтам. Хто яго ва Украіне прызнае прэзідэнтам? Толькі крымскія сепаратысты. Таксама Расея, якая выкарыстоўвае як інструмент для рэалізацыі сваіх сцэнараў. Спачатку аддзялення Крыма, а затым разбурэння нашай дзяржавы. Бачым сітуацыю ў Луганску, Данецку, Харкаве", - адзначыў эксперт.

Паводле яго слоў, расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін лічыць украінскую дзяржаўнасць гістарычнай памылкай.

"Цяпер спрабуе гэта выправіць. А Януковіч у гэтым дапамагае. Мэта выхаду Януковіча на людзі - прадэманстраваць, што ён жывы. Яму нават не даюць магчымасці адказаць на пытанне, каб не звёрз чарговую дурку. Нават у Маскве яму не давяраюць. Яму напісалі заяву, падрыхтавалі і выпусцілі", - адзначыў Фясенка.

Сёння Віктар Януковіч сабраў прэс-канферэнцыю ў расейскім Растове-на-Доне. Заявіў, што жывы і застаецца прэзідэнтам Украіны. Чытаў заяву 8 хвілін.

Раней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў адхіленага ад улады прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча няма палітычнай будучыні. Заява прагучала падчас прэс-канферэнцыі ў падмаскоўным Нова-Агарове 4 сакавіка. Пуцін дадаў, што ва Украіне Януковіча маглі б забіць, калі б той не пакінуў краіну. Расея, паводле яго слоў, падала былому прэзідэнту прытулак з гуманітарных меркаванняў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках