28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідара крымскіх татараў паклікалі на сустрэчу ў Крэмль

30
Лідара крымскіх татараў паклікалі на сустрэчу ў Крэмль

Экс-кіраўнік Меджліса Мустафа Джэмілеў лічыць, што Пуцін паспрабуе схіліць на свой бок крымскіх татараў.

Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін запрасіў народнага дэпутата Украіны, экс-кіраўніка Меджліса Мустафу Джэмілева ў Крэмль для абмеркавання сітуацыі ў Крыме, пра гэта паведаміў Джэмілеў у каментары парталу 15 минут.

На думку нардэпа, з ім там збіраюцца абмеркаваць супрацьстаянне на паўвостраве і паспрабуюць схіліць на свой бок крымскіх татараў. Аднак ці паедзе ў Маскву, Джэмілеў пакуль не ведае.

«Буду раіцца з кіраўніцтвам. Яны ж не будуць абмяркоўваць са мной вывад расейскіх войскаў, а будуць нешта прапаноўваць», - паведаміў экс-кіраўнік Меджліса.

Паводле яго слоў, запрашэнне ён атрымаў асабіста ад Уладзіміра Пуціна.

Раней паведамлялася, што крымскі парламент на сваім пазачарговым пасяджэнні прыняў пастанову «Аб гарантыях аднаўлення правоў крымскотатарскага народа і яго інтэграцыі ў крымскую супольнасць». Экс-кіраўнік Меджліса Мустафа Джэмілеў назваў гэтыя ініцыятывы ўладаў спробай заручыцца падтрымкай карэннага народа Крыма. У сваю чаргу ў Меджлісе лічаць, што патрабаванні крымскіх татараў нарэшце пачулі ў крымскім парламенце. Але гэта не азначае, што падобныя абяцанні не зменяць пазіцыю Меджліса адносна рэферэндуму і тэрытарыяльнай прыналежнасці Крыма.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках