28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі папяровы мікраскоп коштам у адзін даляр

6

Супрацоўнікі Стэнфардскага ўніверсітэта распрацавалі просты і выключна танны мікраскоп.

Ён створаны спецыяльна для краін, якія развіваюцца, паведамляе "Хабрахабр".

Галоўнай прычынай стварэння мікраскопа стала барацьба з малярыяй - у краінах, якія развіваюцца, для дыягностыкі малярыі неабходна праводзіць каля мільярда мікраскапічных даследаванняў узораў крыві ў год. Пры гэтым стандартныя лабараторныя мікраскопы даволі дарагія, а іх прымяненне ў палявых умовах не заўсёды магчыма з-за далікатнасці некаторых дэталяў.

Амерыканскім навукоўцам атрымалася сканструяваць мікраскоп з павелічэннем да 2000х, кошт усіх кампанентаў якога пры масавай вытворчасці складае 97 цэнтаў. Акрамя корпуса прылады, які выразаецца са шчыльнай паперы і лёгка збіраецца за пару хвілін, у мікраскопе выкарыстоўваюцца батарэйка-таблетка, святлодыёд, выключальнік, кавалачак токаправоднай меднай стужкі і сапфіравая або шкляная шарыкавая лінза.

Папяровы мікраскоп выключна кампактны, важыць менш за дзесяць грамаў, здольны працаваць не толькі па прамым прызначэнні, але і ў якасці праектара. Адной батарэйкі хапае на 50 гадзін працы. Мікраскоп устойлівы да механічных пашкоджанняў і вібрацый, што асабліва важна для працы ў палявых умовах.

Папяровы мікраскоп падыходзіць і для паспяховага прымянення ў школах. Пры гэтым яго кошт можа быць зніжаны прыкладна да 50 цэнтаў за кошт выкарыстання больш простай і таннай лінзы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках