27 красавiка 2024, Субота, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: У Польшчы павінна быць больш салдат ЗША

9
Браніслаў Камароўскі: У Польшчы павінна быць больш салдат ЗША

Польшча выступае за пашырэнне ваеннай прысутнасці ЗША ў краіне.

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Браніслаў Камароўскі, які наведаў з візітам 32-ю базу тактычнай авіяцыі ў мясцовасці Ласк, дзе размешчаныя знішчальнікі F-16, піша "Корреспондент".

"Мы хацелі б бачыць як мага больш шырокую прысутнасць узброеных сіл ЗША на нашай польскай тэрыторыі ў рамках сістэмы НАТА", - заявіў ён

Камароўскі высока ацаніў практычнае ўзаемадзеянне Польшчы і ЗША ў ваеннай сферы. "Рэальным вымярэннем польска-амерыканскага супрацоўніцтва з'яўляецца прысутнасць амерыканскіх салдат на тэрыторыі польскай дзяржавы тут у Ласцы", - адзначыў ён.

На польскай базе ў Ласцы ў рамках польска-амерыканскага пагаднення ад 2011 года на ратацыйнай аснове праводзяцца трэніроўкі польскіх ваенных пілотаў. Раз у квартал сюды прыбываюць амерыканскія знішчальнікі і вайскоўцы, а на пастаяннай аснове дыслакаванае авіяцыйнае падраздзяленне арміі ЗША, якое складаецца з дзесятка пілотаў, тэхнікаў і іншых спецыялістаў.

На мінулым тыдні міністр абароны Польшчы Томаш Семаняк заявіў, што для чарговай фазы вучэнняў на базу ў Ласцы да чацвярга павінны прыбыць 16 знішчальнікаў F-16 ВМС ЗША і каля 300 вайскоўцаў. Раней планавалася, што маштаб гэтай навучальнай місіі будзе значна больш сціплым, аднак, у сувязі з падзеямі ва Украіне, Польшча звярнулася да амерыканскіх партнёраў з просьбай пашырыць сваю прысутнасць на польскай тэрыторыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках