28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі палітолаг: У Расеі прапрацоўваюць новы сцэнар канфлікту

14
Украінскі палітолаг: У Расеі прапрацоўваюць новы сцэнар канфлікту

Апошняя заява Януковіча насцярожвае.

Так палітычны аглядальнік партала Ліга.net Сяргей Высоцкі, пракаментаваў сайту charter97.org заяву Януковіча ў Растове-на-Доне.

«Януковіч паўтарыў, што ён легітымны прэзідэнт, але была новая дэталь пра тое, што яшчэ і вярхоўны галоўнакамандуючы. І мне здаецца, што гэта прапрацоўка нейкага сцэнара эскалацыі канфлікту з тым, каб даць магчымасць у будучыні яшчэ адну нагоду для легітымізацыі магчымага ўварвання ва Украіну. Гэта значыць уварвання, якое здзейснена ў Крым, альбо ўварвання, якое можа быць з-за ўсходняй мяжы», - мяркуе эксперт.

Пры гэтым палітолаг дадаў, што невядома, ці будзе гэта ажыццёўлена.

«Асабіста мне вельмі не хочацца вайны, і я не магу наогул дапусціць думкі пра тое, што хоць бы адзін з маіх суайчыннікаў загіне. Але з іншага боку, я разумею, што калі Украіна стане арэнай для бітвы паміж Расеяй і заходнім светам, гэта забяспечыць поўны крах Расеі і пуцінскаму рэжыму. Таму рацыянальна я не бачу, якім чынам ён можа цяпер пачаць адкрытае ўварванне, але з іншага боку, заявы Януковіча мяне, вядома, насцярожваюць», - сказаў на заканчэнне Сяргей Высоцкі.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў адхіленага ад улады прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча няма палітычнай будучыні. Заява прагучала падчас прэс-канферэнцыі ў падмаскоўным Нова-Агарове 4 сакавіка. Пуцін дадаў, што ва Украіне Януковіча маглі б забіць, калі б той не пакінуў краіну. Расея, паводле яго слоў, падала былому прэзідэнту прытулак з гуманітарных меркаванняў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках