28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал СТВ лічыць перадачу Віцебска і Гомеля БССР незаконнай?

76
Тэлеканал СТВ лічыць перадачу Віцебска і Гомеля БССР незаконнай?

У эфіры афіцыйнага беларускага тэлеканала прагучалі дзіўныя заявы.

«Змена ўлады ў Кіеве, якая мае прыкметы дзяржаўнага перавароту, Захад цалкам задаволіла. А вось рэферэндум у Крыме чамусьці называюць нелегітымным», - гэты ключавы тэзіс расейскай прапаганды падхапіла СТВ. У сваім рэпартажы з Крыма менскі тэлеканал дае слова дзесятку прыхільнікаў падзелу Украіны. І ні аднаму крытыку гэтай ідэі, піша «Наша Нiва».

У рэчышчы маскоўскай прапаганды СТВ называе ўлады Украіны «карычневымі» і паўтарае выдумкі аб тым, што «за ўжыванне рускай мовы будзе крымінальная адказнасць». Пры гэтым журналісты не згадваюць, што і в.а. прэзідэнта Украіны Турчынаў, і міністр унутраных спраў Авакаў - рускамоўныя.

«Чым канкрэтна займаемся? Не дапускаем «карычневую» чуму, каб яна прарвалася ў будынак Рады. Каб людзі спакойна зрабілі свой выбар, з кім быць Крыму і як далей Крыму жыць», - кажа ў эфіры СТВ баявік з аховы будынка Вярхоўнай Рады Крыма.

«Нам загадалі ў 10-дзённы тэрмін знішчыць сваю памяць. І літаральна на наступны, або праз дзень, партыя «Свабода» ў парламенце заяўляе: «За выкарыстанне рускай мовы мы будзем прыцягваць вас да крымінальнай адказнасці», - гаворыцца ў рэпартажы.

СТВ таксама лічыць перадачу Крыма Украіне незаконнай: «Крымская вобласць была перададзеная ў склад УССР, нягледзячы на тое, што ў савецкай канстытуцыі не было ні адзінай агаворкі, якая б дазваляла саюзным рэспублікам законна перадаваць тэрыторыі адзін аднаму».

Па такой логіцы, перадача Віцебска, Магілёва і Гомеля ў склад БССР таксама была незаконнай? Нагадаем, што гэтыя населеныя этнічнымі беларусамі тэрыторыі перайшлі са складу РСФСР у БССР у 1924 і 1926 гадах. Пры жаданні ў тым акце таксама можна шукаць парушэнні працэдуры.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках