28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна звярнулася па ваенную дапамогу да ЗША і Велікабрытаніі

160
Украіна звярнулася па ваенную дапамогу да ЗША і Велікабрытаніі

Вярхоўная Рада просіць выкарыстоўваць усе магчымасці для спынення агрэсіі Расеі.

Парламент Украіны звярнуўся да ЗША, Велікабрытаніі і Расеі як да краін-гарантаў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, якія падпісалі Будапешцкі мемарандум 1994 года. У заяве гаворыцца, што сітуацыя ў Крыме працягвае пагаршацца з-за ўводу расейскіх войскаў на паўвостраў.

«Вярхоўная Рада Украіны звяртаецца да Злучанага Каралеўства Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Злучаных Штатаў Амерыкі як краін-удзельніц Міжнароднага мемарандума гарантый бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны да Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі з просьбай выканаць свае абавязацельствы згодна з яе палажэннямі», - гаворыцца ў дакуменце.

Дэпутаты заклікаюць ужыць усе магчымыя дыпламатычныя, палітычныя, эканамічныя і ваенныя меры для неадкладнага спынення агрэсіі і захавання незалежнасці, суверэнітэту і існуючых межаў Украіны.

Вярхоўная Рада таксама звярнулася да Расеі з патрабаваннем неадкладнага вываду войскаў з тэрыторыі Украіны і спынення агрэсіі супраць украінскай дзяржавы і гарантавання яе тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці.

Нагадаем, у Крыме на 16 сакавіка запланаваны рэферэндум аб далучэнні да Расеі, які ў Кіеве, Вашынгтоне і Брусэлі лічаць незаконным.

Напісаць каментар 160

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках