28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб забівае галы і скача з тарзанкай

3
Аляксандр Глеб забівае галы і скача з тарзанкай

Ніяк інакш, акрамя як зоркай, 32-гадовага Глеба ў турэцкіх газетах не называюць.

А пасля закрыцця трансфернага акна беларус лідыраваў на сайце тэлебачання турэцкай лігі ў апытанні на лепшы пераход міжсезоння, але ў выніку трохі прайграў бразільскаму таленту Цялесу з «Галатасарая». За два мінулыя месяцы Глеб правёў у новым клубе сем матчаў. Прычым ва ўсіх ён выходзіў у стартавым складзе, што пацвярджае статус зоркі ў клубе з мястэчка Конья, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У сярэднім Аляксандр праводзіць на поле 86 хвілін. Ён сыграў тры поўных матчы і ў чатырох быў заменены.

Сам паўабаронца прызнаваў, што яму трэба больш працаваць, каб аднавіць форму: маўляў, на 90 хвілін сіл не хапае. Нядзіўна, бо ззаду былі два месяцы адпачынку. У футбол гуляць - гэта не ў Альпах на лыжах катацца.

Паступова Глеб набірае фізічныя і гульнявыя кандыцыі. Да галявой перадачы, якую ён зрабіў у дэбютным матчы з «Фенербахчэ» (1:2), дадаўся рэзультатыўны пас у сустрэчы з «Касымпашой» (3:1). Але ўсё ж пакуль лепшы матч Глеба ў Турцыі - супраць клуба «Генчлерберлігі», у якім гуляе яго былы партнёр па БАТЭ Арцём Радзькоў. Нягледзячы на нічыю 2:2, Глеб у тым матчы забіў гол і зрабіў галявую перадачу.

Аднаго гола мала, скажаце вы. Выніковасцю бамбардзіра Аляксандр ніколі не славіўся, затое заўсёды быў сістэмаўтваральным гульцом. Гэтую ролю ён выконвае і ў «Коньяспары». А гол - гэта маленькі бонус.

Але Аляксандр не толькі ў футбол гуляе, але і знаходзіцца ў пастаянным пошуку вострых адчуванняў. У адзін з перапынкаў Аляксандр злятаў у Макао, што ў Кітаі, і скокнуў з тарзанка са шматпавярховага хмарачоса. Дух захоплівае ад адных фота, дзе футбаліст стаіць на краі, а ўнізе машыны і людзі падобныя на мурашак!

Дарэчы, у Турцыі на майцы ў Глеба замест звыклага Hleb з'явіўся надпіс Alex. З гарачых баталій у Турцыі Алекс адправіўся дапамагаць зборнай Беларусі. Георгій Кандрацьеў выклікаў 32-гадовага ветэрана на матч з Балгарыяй (0:1).

- Адлучка ў зборную не парадавала, - сказаў ён «Прессболу». - У некаторых ужо трэці збор - цяжкавата. Вось і выступілі не вельмі ўдала.

Праз некалькі дзён Аляксандру і яго «Коньяспару» трэба было згуляць з перадапошняй камандай чэмпіянату «Эрджыеспарам». Здавалася б, вось магчымасць адарвацца ад зоны вылету! Але бел-зялёныя прайгралі 0:1, чым стварылі сабе нямала праблем. Яны займаюць 12-ы радок у турнірнай табліцы з 18, але ад зоны вылету іх аддзяляе ўсяго тры ачкі.

- Не гульня, а жах, - быў раз'юшаны беларус. - Гаспадары што хацелі, то і рабілі. Мы ім усё дазвалялі. Не задаволены ні сабой, ні камандай. Як селі ў абарону, так і сядзелі, наперад не ішлі. Проста жахліва. Трэба рабіць высновы, разбіраць памылкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках