27 красавiка 2024, Субота, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пазбаўляецца ад крамлёўскай прапаганды

37
Украіна пазбаўляецца ад крамлёўскай прапаганды

Правайдэраў абавязалі спыніць вяшчанне 5 расейскіх тэлеканалаў.

Гаворка ідзе пра тэлеканалы «Весці», «Расія 24», «ОРТ (Першы канал сусветная сетка)», «РТР Планета», «НТВ-Мір».

Аб гэтым паведамляецца на сайце Нацыянальнай рады ў пытаннях тэлевізіі і радыёвяшчання.

«Паводле стану на 12:00 ўжо да 50% правайдэраў ва ўсёй Украіне адключылі вяшчанне гэтых замежных каналаў, іншыя рыхтуюцца да адключэння», - сказана ў паведамленні.

Такая сітуацыя тлумачыцца неабходнасцю забеспячэння інфармацыйнай бяспекі ў адпаведнасці з пастановай рады нацыянальнай бяспекі і абароны ад 1 сакавіка 2014 «Аб неадкладных мерах забеспячэння нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны» і зваротам СНБА ад 6 сакавіка 2014 №242/2-5-1 у Нацыянальную раду пра тэлерадыёвяшчанне.

Нацрада рэкамендуе тэлевізіі забяспечыць рэтрансляцыю ў сетках Украіны перадач тэлеканалаў ATR (Крым), ГТРК «Крым» і Чарнаморскай ТРК.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках