27 красавiка 2024, Субота, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцэнюк: Цяпер зразумела, што такое «брацкія стасункі»

29

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк ужо цягам 5 дзён не можа звязацца ні з прэзідэнтам, ні з прэм'ерам Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Вярхоўнай Рады, піша УНІАН.

Пры гэтым Арсеній Яцэнюк падкрэсліў, што Украіна гатовая да перамоваў з Расейскай Федэрацыяй і «да ўсталявання новага тыпу стасункаў паміж Украінай і Расеяй, дзе Расея прызнае суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, і дзе Расея прызнае курс Украіны на еўрапейскую інтэграцыю».

Паводле ягоных слоў, гаворка ідзе пра тое, што Украіна і Расея павінны выконваць абавязанні, а не проста іх падпісваць, і «Расея спыняе праводзіць вайсковую агрэсію на тэрыторыі суверэннай і незалежнай дзяржавы, якую яны раней называлі брацкай».

«Цяпер зразумела, што такое брацкія стасункі - гэтыя браты, поўныя амуніцыі, на танках і БТРах заязджаюць на тэрыторыю суверэннай дзяржавы. Нам такога братэрства не трэба», - падкрэсліў Яцэнюк.

Вярхоўная Рада звярнулася да Расеі з патрабаваннем неадкладнага вываду войскаў з тэрыторыі Украіны і спынення агрэсіі супраць украінскай дзяржавы і гарантавання яе тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці.

Нагадаем, у Крыме на 16 сакавіка запланаваны рэферэндум аб далучэнні да Расеі, які ў Кіеве, Вашынгтоне і Брусэлі ўважаюць за незаконны.

)

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках