27 красавiка 2024, Субота, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: ЕЗ падпіша пагадненне з Украінай у канцы сакавіка

15
Дональд Туск: ЕЗ падпіша пагадненне з Украінай у канцы сакавіка

Палітычная частка Пагаднення аб асацыяцыі паміж Еўразвязам і Украінай будзе падпісаная ў канцы сакавіка.

Такое меркаванне выказаў прэм'ер Польшчы Дональд Туск, піша Gazeta Wyborcza.

Ён мяркуе, што пагадненне не падпішуць да 21 сакавіка, калі ў Брусэлі адбудзецца саміт кіраўнікоў дзяржаў ЕЗ.

«Дзень падпісання мы вызначаем разам з Кіевам, не бачу прычын, каб нешта праціскаць сілай. Як будзем гатовыя, то падпішам, я быў бы рады, каб гэта адбылося ў сакавіку, - сказаў Туск. - Хутчэй за ўсё (падпісанне пройдзе - рэд.) пасля нашай сустрэчы Еўрапейскай рады ў Бруселі, а таксама ўлічваючы тое, што Кіеў вельмі заняты».

На мінулым тыдні пасля пасяджэння Еўрапейскай рады яго старшыня Герман Ван Рампэй паведаміў, што ЕЗ падпіша палітычную частку Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай бліжэйшым часам.

У аўторак старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу заявіў, што ЕЗ да 1 лістапада выканае ў аднабаковым парадку ўмовы Зоны свабоднага гандлю з Украінай.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках