17 траўня 2024, Пятніца, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Буцько: Беларускі правадыр баіцца свайго скідання Масквой

21
Марэк Буцько: Беларускі правадыр баіцца свайго скідання Масквой

Лукашэнка ведае, што калі не будзе гуляць паводле правілаў Пуціна, то Беларусь чакае крымскі сцэнар.

Так намеснік кіраўніка польскага фонду «Свабода і дэмакратыя», былы першы сакратар амбасады Польшчы ў Менску Марэк Буцько пракамэнтаваў сайту charter97.org размяшчэнне ў Беларусі дадатковых вайсковых самалётаў РФ.

«З аднаго боку, Аляксандр Лукашэнка хоча паказаць сябе перад Пуціным лаяльным хаўруснікам і абаронцам заходніх межаў «саюзнай дзяржавы», і таму просіць новыя расейскія самалёты. Пытанне, просіць ён альбо Пуцін яго папрасіў папрасіць, каб гэта лепш выглядала. Праўда такая, што Расея хоча размясціць новыя самалёты, а Лукашэнка павінен толькі рабіць выгляд, што гэта адбываецца на жаданне беларускай дзяржавы», - упэўнены ён.

Палітык адзначыў, што з іншага боку, не выпадае ніяк сумнявацца, што падзеі ва Украіне і Крыме вельмі турбуюць Лукашэнку.

«Бо калі сёння расейскія войскі ўрываюцца ў Крым, то аднаго цудоўнага дня ўлада беларускага правадыра можа не спадабацца Расеі, і яе войскі ўвойдуць у Беларусь. І Лукашэнка ўсведамляе гэта. Таму ён павінен гуляць так, як яму кажа Пуцін. Ведаючы беларускага дыктатара, я думаю, што пры нагодзе ён вытаргуе для сябе нейкія новыя ракеты, узбраенні ці яшчэ нешта. Гэта несумненна», - перакананы Марэк Буцько.

Нагадаем, учора падчас пасяджэння Рады бяспекі ў Менску беларускі дыктатар прапанаваў размясціць яшчэ 15 расейскіх баявых самалётаў на тэрыторыі нашай краіны, а ўжо сёння на аэрадроме ў Бабруйску прызямліліся шэсць знішчальнікаў Су-27 і тры вайскова-транспартныя самалёты ВПС РФ.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках