30 красавiка 2024, aўторак, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падала ў Еўрапейскі суд пазоў супраць Расеі

5
Украіна падала ў Еўрапейскі суд пазоў супраць Расеі

У Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) паступіла заява Украіны супраць Расеі.

ЕСПЧ прыняў рашэнне ўхваліць "часовыя меры" з мэтай папярэджання парушэння канвенцыі правоў чалавека.

Як паведамляе "Інтэрфакс-Украіна" са спасылкай на прэс-службу ЕСПЧ, адпаведнае рашэнне, улічваючы, што "цяперашняя сітуацыя прыводзіць да пастаяннай небяспекі сур'ёзных парушэнняў Еўрапейскай канвенцыі", прыняў прэзідэнт Трэцяга аддзялення Суда, кіруючыся правілам 39.

ЕСПЧ паведамляе, што заява ўрада Украіны супраць Расейскай Федэрацыі была пададзеная 13 сакавіка 2014 у адпаведнасці з артыкулам 33 (Міждзяржаўныя справы) Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека.

"Таксама, у адпаведнасці з правілам 39 Рэгламенту Суда аб часовых мерах, накіраваная просьба ў дачыненні да таго, што Урад Расейскай Федэрацыі павінен устрымацца ад мер, якія могуць пагражаць жыццю і здароўю грамадзянскага насельніцтва на тэрыторыі Украіны", - адзначаецца ў паведамленні.

"З мэтай папярэджання такіх парушэнняў і ў адпаведнасці з правілам 39, прэзідэнт заклікае абодва зацікаўленыя дамоўныя бакі ўстрымлівацца ад прыняцця любых мер, у прыватнасці, ваенных дзеянняў, якія могуць пацягнуць за сабой парушэнні канвенцыі правоў грамадзянскага насельніцтва, у тым ліку, падвергнуць іх жыццё і здароўе небяспецы, і выконваць іх абавязацельствы ў адпаведнасці з Канвенцыяй, у прыватнасці, у дачыненні да артыкулаў 2 (права на жыццё) і 3 (забарона на бесчалавечнае абыходжанне або тое, якое зневажае годнасць)", - гаворыцца ў рашэнні.

"Абедзвюм дзяржавам таксама было прапанавана як мага хутчэй інфармаваць Суд аб прынятых для забеспячэння выканання канвенцый мерах", - сказана ў дакуменце.

Акрамя таго, у паведамленні адзначаецца, што ў адпаведнасці з правілам 39 Рэгламенту Суда, Суд "можа паказаць бакам на любыя часовыя меры, якія, як ён палічыць, павінны быць прынятыя ў інтарэсах бакоў або з мэтай належнага правядзення працэдуры да разгляду".

"Міждзяржаўная заява Украіны супраць Расеі была зарэгістраваная пад №20958/14, Украіна супраць Расеі", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках