30 красавiка 2024, aўторак, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцанюк: Крым быў, ёсць і будзе часткай Украіны

28
Арсеній Яцанюк: Крым быў, ёсць і будзе часткай Украіны

Прэм'ер-міністр Украіны выступіў на пасяджэнні Рады бяспекі ААН.

Арсеній Яцанюк падчас свайго выступлення на пасяджэнні Рады бяспекі ААН у Нью-Йорку заявіў, што Крым быў, ёсць і будзе часткай Украіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба Кабінета міністраў краіны.

«Крым быў, ёсць і будзе неад'емнай часткай Украіны. Мы ніколі не прызнаем штучна арганізаванага і фальсіфікаванага так званага рэферэндуму», - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Арсеній Яцанюк адзначыў, што ўкраінская ўлада гатовая да агульнанацыянальнага дыялогу для пашырэння паўнамоцтваў Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Ён павінен, паводле яго слоў, праходзіць «ва ўкраінскім парламенце канстытуцыйным шляхам». Урад краіны, як адзначыў прэм'ер-міністр, аддадзены таму, каб выканаць усе міжнародныя абавязацельствы: «Мы прытрымліваемся ўсіх двухбаковых і шматбаковых пагадненняў, якія Украіна падпісала і ратыфікавала».

Як падкрэсліў кіраўнік урада, украінская ўлада будзе абараняць і адстойваць кожную меншасць ва Украіне: «Мы будзем абараняць кожнага грамадзяніна Украіны». «Мы кіруемся прынцыпам украінскай Канстытуцыі. Адзіная мова, акрамя ўкраінскай, згаданая ў артыкуле 10 Канстытуцыі Украіны, - гэта руская мова», - адзначыў ён.

Арсеній Яцанюк падкрэсліў, што ўрад гатовы да адкрытага дыялогу: «Мы працягнулі Расеі руку, але ў адказ атрымалі прыцэл аўтамата». «Аднак мы да гэтага часу верым, што Расея гатовая весці перамовы і мірным шляхам пераадолець гэты драматычны канфлікт - не толькі ў нашых двухбаковых адносінах, але і ва ўсёй Еўропе. Мы просім праўды. Гісторыя нас рассудзіць. І ў нас ёсць шанец стварыць гэтую гісторыю. Мы зробім усё магчымае, каб захаваць мір і стабільнасць і выратаваць маю краіну», - падкрэсліў Арсеній Яцанюк.

Ва Украіне 22 лютага адбылася змена ўлады. Вярхоўная Рада адхіліла прэзідэнта Віктара Януковіча, які ўцёк са сталіцы, ад выканання яго абавязкаў, змяніла Канстытуцыю, усклала выкананне абавязкаў кіраўніка дзяржавы на спікера Аляксандра Турчынава і прызначыла прэзідэнцкія выбары на 25 траўня.

У шэрагу абласцей усходу і поўдня Украіны паставілі пад сумнеў легітымнасць новай улады. На 16 сакавіка крымскія сепаратысты прызначылі «рэферэндум», на якім жыхары паўвострава павінны будуць адказаць на пытанне, ці жадаюць яны, каб аўтаномная рэспубліка ўвайшла ў склад Расеі. Паўвостраў наводнены расейскімі вайскоўцамі, якія захапілі ці заблакавалі ўсе стратэгічныя аб'екты. Украінскія ўлады адмовілася прызнаваць легітымнасць самаабвешчаных уладаў Крыма і законнасць правядзення «рэферэндуму».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках