30 красавiка 2024, aўторак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даражэе тэлефонная сувязь

18
Даражэе тэлефонная сувязь

У Беларусі на 8-22% павышаныя тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі.

У Беларусі павышаныя тарыфы на паслугі электрасувязі, якія аказваюцца фізічным асобам, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Мінэканомікі ад 11 сакавіка 2014 года №21, піша АФН.

Штомесячная абаненцкая плата для фізічных асоб за пераведзены на пагадзінную аплату тэлефон павысіцца на 22,7% да Br10200. Пачасовая плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння павялічыцца на 20,7% да Br27,4.

Абаненцкая плата за не пераведзены на пагадзінную сістэмы аплату размоваў тэлефон складзе Br14500 (рост на 22,4%). Хвіліна міжгародніх тэлефонных злучэнняў у стацыянарнай сетцы складзе Br66 (рост на 8,7%).

Для юрыдычных асоб штомесячная абаненцкая плата павысіцца на 17,3% і складзе Br13200 за пераведзены і Br25100 за не пераведзены на пагадзінную аплату тэлефон. Пачасовая плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння павялічыцца на 22,2% да Br44. Хвіліна міжгародніх тэлефонных злучэнняў складзе Br75 (рост на 8,7%).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках