30 красавiка 2024, aўторак, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэгіяналы» патрабуюць зрабіць рускую дзяржаўнай мовай ва Украіне

29
«Рэгіяналы» патрабуюць зрабіць рускую дзяржаўнай мовай ва Украіне

Партыя рэгіёнаў лічыць, што для выхаду з крызісу трэба даць рускай мове статус другой дзяржаўнай.

Пра гэта гаворыцца ў заяве былых паплечнікаў зрынутага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

«Партыя рэгіёнаў» бачыць выхад з сітуацыі, якая склалася, у неадкладнай выпрацоўцы і прыняцці законаў, якія забяспечваюць інтарэсы ўсіх рэгіёнаў краіны. У першачарговым парадку павінны быць унесеныя ў парламент і прагаласаваныя канстытуцыйнай большасцю законы аб дэцэнтралізацыі ўлады, якія прадстаўляюць рэгіёнам шырокія паўнамоцтвы; аб наданні рускай мове статусу другой дзяржаўнай; аб рэальнай барацьбе з карупцыяй і бандытызмам; аб абароне свабоды слова», - гаворыцца ў заяве.

Гэтыя прыярытэты пабудовы новай сістэмы ўлады ў дзяржаве Партыя рэгіёнаў прапануе ўключыць у праект новай Канстытуцыі, якую, па словах аўтараў заявы, неабходна прыняць да восені бягучага года.

«Гэтыя базавыя прынцыпы мы будзем адстойваць у сваёй паўсядзённай і перспектыўнай працы, абараняючы інтарэсы і правы нашых выбаршчыкаў, кожнага грамадзяніна Украіны.

Мы звяртаемся да нашых палітычных апанентаў з прапановай аднавіць канструктыўны палітычны дыялог, які дасць магчымасць без чарговых узрушэнняў вывесці краіну з глыбокага крызісу і стане залогам захавання цэласнай незалежнай дзяржавы Украіна», - гаворыцца ў дакуменце.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках