30 красавiка 2024, aўторак, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Пуцін дэманструе нервовую слабасць

3
Браніслаў Камароўскі: Пуцін дэманструе нервовую слабасць

Заходні свет ніколі не прызнае акупацыі Крыма.

Пра гэта прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі сказаў у эфіры TVN24, перадае УНІАН.

«Я ўспрымаю тое, што адбываецца ў Крыме, як нервовы спосаб праявы слабасці (...) Гэта не праява нейкі вялікі вытанчанасці ці палітычнай сілы з боку Расеі», - сказаў ён.

Браніслаў Камароўскі адзначыў, што Расея не можа змірыцца з паразай, якой для яе з'яўляецца вяртанне Украіны на шлях еўрапейскай інтэграцыі пасля змены ўлады.

Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што Заходні свет ніколі не прызнае далучэння Крыма да Расейскай Федэрацыі, выказаўшы надзею, што гэтага ўсё ж такі не адбудзецца.

«Свет ніколі не ўспрыме ўчыненых фактаў: ні рэферэндуму ў Крыме, ні рашэння аб яго ўключэнні (у Расею) або стварэнні квазі-дзяржавы», - сказаў ён.

Каментуючы рост рэйтынгу Пуціна пасля ўвядзення войскаў ва Украіну, Камароўскі заўважыў, што большасць расейцаў падтрымліваюць агрэсію, таму што ім падабаецца «пах вялікай імперыі».

У той жа час, па яго перакананні, расейцы пасля зменяць свой пункт гледжання, як толькі адчуюць наступствы прымененых заходнімі дзяржавамі санкцый.

«Пытанне, як доўга будзе падабацца? Не будзе падабацца, калі будуць ужытыя дзеянні, якія заганяюць Расею ў кут. Ніхто не любіць ізаляцыі», - сказаў кіраўнік Польскай дзяржавы.

Заходнія дзяржавы востра раскрытыкавалі Расею за яе дзеянні ў Крыме і ўжо ўвялі шэраг санкцый, і пагражаюць іх узмацненнем - аж да поўнай палітычнай і эканамічнай ізаляцыі расейцаў - калі расейская ўлада не адмовіцца ад сваёй агрэсіі ва Украіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках