30 красавiка 2024, aўторак, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік Кіеў-Сімферопаль спынілі і абшукалі ўзброеныя баевікі

4
Цягнік Кіеў-Сімферопаль спынілі і абшукалі ўзброеныя баевікі

Цягнік Кіеў-Сімферопаль пасля ўезду ў Крым быў спынены пасярод поля ў раёне Джанкой.

Пра гэта перадае карэспандэнт РБК-Украіна.

Узброеныя людзі ў масках увайшлі ў цягнік і правялі пільны дагляд.

Невядомыя са зброяй задавалі шмат пытанняў пасажырам, але паводзілі сябе вельмі ветліва.

У выніку ўсіх пасажыраў прапусцілі. У Сімферопалі таксама адбыўся агляд цягніка.

Людзі, якія праводзілі другі агляд з павязкамі дружыны, былі менш ўзброеныя і без масак, але паводзілі сябе менш ветліва.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках