30 красавiка 2024, aўторак, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заблакаваныя расейскія СМІ: Мы будзем працягваць працу

Заблакаваныя расейскія СМІ: Мы будзем працягваць працу

Галоўныя рэдактары заблакаваных Генпракуратурай Расеі сайтаў звярнуліся да чытачоў.

«Раскамнагляд» да гэтага часу не растлумачыў прадстаўнікам выданняў, па якой прычыне, з-за якіх канкрэтна матэрыялаў, было прынятае рашэнне аб блакаванні. Для нас відавочна, што дзеянні Раскамнагляду прама парушаюць расейскую Канстытуцыю, замахваюцца на асноўныя прынцыпы свабоды слова і супярэчаць законным інтарэсам грамадзян нашай краіны.

Мы маем намер не паддавацца ціску, працягваць сваю працу, каб па-ранейшаму прадастаўляць чытачу як мага больш поўную інфармацыйную карціну нашай і вашай рэчаіснасці», гаворыцца ў заяве, падпісанай Гары Каспаравым, Уладзімірам Карсунскім і Аляксандрам Рыкліным.

Журналісты заклікалі сваіх чытачоў выйсці на акцыю, якая пройдзе ў Маскве заўтра.

«Мы супраць сілавога ўмяшання дзяржавы ў інфармацыйную прастору, патрабуем неадкладнай разблакоўкі нашых сайтаў і заклікаем грамадзян Расеі выйсці на «Марш Міру і Свабоды» 15 сакавіка ў Маскве, каб выказаць сваё стаўленне да ператварэння Расеі ў дыктатарскую агрэсіўную дзяржаву, у якой, вядома, ніякім свабодным СМІ месца не будзе», - заяўляюць яны.

Нагадаем, учора шэраг расейскіх інтэрнэт-правайдэраў заблакаваў доступ да сайтаў Грани.Ру, Каспаров.Ру і EJ.Ru. Абанентам Растэлекама, «Білайна», Акада, Дом.Ру і іншых правайдэраў па ўсёй Расеі пры спробе зайсці на гэтыя сайты паведамляецца, што яны заблакаваныя па законе «Аб інфармацыі». У шэрагу выпадкаў правайдэры спасылаюцца на нейкае распараджэнне Генпракуратуры ад 13 сакавіка.

Генпракуратура Расеі каля 18:30 унесла ўсе тры сайта ў antizapret.info - рэестр забароненай інфармацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках