30 красавiка 2024, aўторак, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Пад санкцыі ЕЗ трапяць 120-130 расейцаў

21
Reuters: Пад санкцыі ЕЗ трапяць 120-130 расейцаў

Еўразвяз склаў спіс грамадзян Расеі, у дачыненні да якіх будуць уведзеныя санкцыі.

У ім 120-130 высокапастаўленых чыноўнікаў, якім можа быць забаронены ўезд і актывы якіх, могуць быць замарожаныя ў рамках еўрапейскіх санкцый, паведамілі агенцтву Reuters еўрапейскія чыноўнікі ў пятніцу.

У спісе пяць старонак, ён складзены дыпламатамі, якія маюць досвед працы ў Расеі, спіс быў прадастаўлены еўрапейскім чыноўнікам у Брусэлі, перадае BBC.

Па словах аднаго з еўрапейскіх чыноўнікаў, у якога ёсць копія спісу, у яго ўнесеныя прадстаўнікі вышэйшых эшалонаў расейскага ваеннага і палітычнага істэблішменту.

Чакаецца, што ў панядзелак на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-членаў ЕЗ у Брусэлі будзе разгледжанае пытанне аб увядзенні санкцый і эмбарга на экспарт зброі ў Расею.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках