30 красавiка 2024, aўторак, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі блакуюць расейскія незалежныя СМІ

22

Аператары «Белтэлекам», Life і Velcom абмежавалі доступ да сайтаў Грани.Ру, Каспаров.Ру і EJ.Ru.

Пра гэта charter97.org паведамляюць чытачы.

Адзін з іх напісаў, што з'яўляецца абанентам «Белтэлекама» і як мінімум ноччу на сайт Грани.Ру зайсці было немагчыма з-за «блакавання па патрабаванні Генеральнай пракуратуры РФ».

На жаль, атрымаць каментар у прэс-службе кампаніі карэспандэнту charter97.org не ўдалося, бо на неаднаразовыя званкі ніхто не адказаў.

Іншыя чытачы, абаненты Life і Velcom паведамілі, што не могуць зайсці на незалежныя рэсурсы Каспаров.Ру і «Ежедневный журнал» праз мабільны інтэрнэт.

Прадстаўніца сеткі Life заявіла, што мабільны аператар не абмяжоўваў доступ да дадзеных СМІ.

«Мабільны аператар life:) прадастаўляе паслугі сувязі на падставе Публічнага дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі ўсім абанентам і ў колькасці, прадугледжанай умовамі тарыфных планаў і прапаноў кампаніі. У рамках гэтых умоў абанент можа здзяйсняць любыя транзакцыі. У тым ліку інтэрнэт-сесіі ў любых даменных зонах і на любых інтэрнэт-сайтах, адкрытых для публічнага карыстання. Гэта значыць, што з нашага боку не можа быць і не было ніякіх абмежаванняў да якіх-небудзь сайтаў, - адзначыла прэс-сакратар кампаніі Юлія Шпак.

Нагадаем, учора шэраг расейскіх інтэрнэт-правайдэраў заблакаваў доступ да сайтаў Грани.Ру , Каспаров.Ру і EJ.Ru. Абанентам Растэлекама, «Білайна», Акада, Дом.Ру і іншых правайдэраў па ўсёй Расеі пры спробе зайсці на гэтыя сайты паведамляецца, што яны заблакаваныя па законе «Аб інфармацыі». У шэрагу выпадкаў правайдэры спасылаюцца на нейкае распараджэнне Генпракуратуры ад 13 сакавіка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках