30 красавiка 2024, aўторак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі дэпутат: Крэмль назваў тры ўмовы адмовы ад уварвання

47
Украінскі дэпутат: Крэмль назваў тры ўмовы адмовы ад уварвання

Умовы былі агучаныя падчас сустрэчы Джона Кэры і Сяргея Лаўрова ў Парыжы 5 сакавіка

Расея вылучыла тры патрабаванні - перанос даты прэзідэнцкіх выбараў, неўступленне Украіны ў НАТА і непадпісанне пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ у дзеючай рэдакцыі. Так сцвярджае народны дэпутат, які раней займаў высокую пасаду ва ўрадзе, паведамляе інсайдэр са спасылкай на крыніцы ў ВР.

Народныя дэпутаты і раней меркавалі, што Уладзіміра Пуціна пры ваенным ўварванні ў Крым цікавіла не толькі анэксія Крыма, але і захаванне ўплыву на Украіну ў цэлым.

"З дапамогай" грубых дзеянняў "у Крыме Расейская Федэрацыя спрабуе сарваць прэзыдэнцкія выбары ва Украіне. Праводзіцца шырокамаштабная кампанія, каб не дапусціць легітымных выбараў прэзідэнта", - заявіў сакратар СНБА Андрэй Парубій.

"Ён (Пуцін) выдатна разумее, што калі выбары пройдуць 25 траўня, то на іх пераможа альбо Клічко, альбо Парашэнка. Яны абодва непадкантрольныя Крамлю. А навошта Пуціну непадкантрольны прэзідэнт, калі ён прывык мець справу толькі з прыкормленымі", - адзначыў адзін з дэпутатаў УДАР.

Перанос выбараў як сцэнар Расеі, выгадны у тым ліку Партыі рэгіёнаў, у апазіцыі не адмаўляюць.

Невыпадкова, яшчэ ў аўторак нікому не вядомы дэпутат Яўген Мураеў унёс праект пастановы аб пераносе выбараў на 7 снежня, а данецкі адвакат Уладзімір Алянцэвіч, вядомы тым, што па яго пазове пазбавілі звання героя Рамана Шухевіча і Сцяпана Бандэру, звярнуўся ў Вышэйшы адмінсуд адносна незаконнасці пазбаўлення паўнамоцтваў прэзідэнта Віктара Януковіча, піша УНІАН.

Аднак юрыдычнага механізму, як будуць перанесеныя выбары, пакуль дакладна апісаць не можа ніхто. Нават, калі ва Украіне будзе ўведзенае ваеннае становішча , то і ў гэтым выпадку закон не дае дакладнай нормы, што выбары адмяняюцца.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках