30 красавiка 2024, aўторак, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: ААН або НАТА павінны ўмяшацца да таго, як нас пачнуць рэзаць

20
Мустафа Джамілеў: ААН або НАТА павінны ўмяшацца да таго, як нас пачнуць рэзаць

Крымскія татары, улічваючы сітуацыю, якая склалася, патрабуюць увядзення на паўвостраў міратворцаў ААН.

Пра гэта заявіў сёння ў штаб-кватэры НАТА адзін з лідараў крымскіх татараў, народны дэпутат Украіны Мустафа Джамілеў, перадае «Радыё Свабода».

Ён усведамляе, што для гэтага трэба рашэнне Рады бяспекі ААН, дзе рускія яго абавязкова «ветыруюць». «Аднак, працэдуру ўсё ж варта пачынаць», - заклікае ён.

Мустафа Джамілеў, які сёння сустрэўся з прадстаўнікамі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і лідарамі НАТА, дадае, што спадзяваўся на актыўную рэакцыю Захаду. «Войскі ААН або НАТА пачынаюць прымяняць свае сілы, калі шырокамаштабна льецца кроў. А мы хацелі рускіх перахітрыць», - кажа ён.

«Мы хацелі б, каб ужылі гэтую сілу да таго, як нас пачнуць рэзаць. Вось у чым праблема. Нам адказалі, што гаворка пра ўжыванне сілы не вядзецца, але распрацаваны пакет мер, дорага абыдзецца Расеі, калі яна не будзе паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. А што калі Расея гатовая заплаціць гэтую цану і ўсё ж адхапіць нашу тэрыторыю? Вось на гэтае пытанне я ніяк не магу атрымаць адказу», - кажа экс-старшыня Меджліса крымскататарскага народа.

Наконт нядзельнага «рэфэрэндуму», ён заклікаў і еўрапейскіх дыпламатаў, і прадстаўнікоў Паўночнаатлантычнага альянсу не прызнаваць яго вынікаў. «Яны не будуць залежаць ад яўкі або волевыяўлення выбаршчыкаў, таму што такое жаданне тых, хто ўвёў войскі на нашу тэрыторыю і вынікі ўжо перадвызначаныя», - дадае Мустафа Джамілеў.

«Правядзенне такога рэферэндуму і яшчэ ў стане акупацыі - гэта проста бессэнсоўны здзек над элементарнымі дэмакратычнымі прынцыпамі», - дадае ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках