30 красавiка 2024, aўторак, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманне расейскага вайскоўца з Чачні ва Украіне (Відэа)

21

У інтэрнэце з'явілася відэа затрымання ўкраінскімі памежнікамі расейскага вайскоўца.

Нагадаем, як паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны, памежны атрад, які ажыццяўляў патруляванне паблізу населенага пункта Чангар, затрымаў салдата Расеі ў пятніцу раніцай, 14 сакавіка, піша «Карэспандэнт».

«Ім аказаўся ўраджэнец Чачэна-Інгушскай СССР 1985 года, вайсковец в/ч 27777 Сусараў Рамзан. У багажніку аўтамабіля, на якім ехаў вайсковец, быў знойдзены аўтамат АК і 180 патронаў да яго, пісталет Макарава, а таксама вайсковая форма адзення і бронекамізэлька», - адзначаецца ў паведамленні.

Раней кіраўнік Мінабароны Ігар Ценюх паведамляў, што паводле стану на 11 сакавіка на паўднёва-ўсходніх межах Украіны і ў Крыме знаходзіцца 220 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках