30 красавiка 2024, aўторак, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ў паніцы: ніхто не ідзе на іх «выбары»

59
Улады ў паніцы: ніхто не ідзе на іх «выбары»

Берасцейскія ўлады рассылаюць ў СМІ чужыя звароты, якія заклікаюць выбарцаў узяць удзел у «мясцовых выбарах».

Як стала вядома charter97.org, ва ўсе газеты, якія выдаюцца на тэрыторыі Берасцейшчыны, накіраваныя заклікі ад імя абласнога савета ветэранаў, мясцовай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў», а таксама абласнога аб'яднання ФПБ.

У прыватнасці, у «афіцэрскім» звароце сцвярджаецца, што нібыта «мясцовыя саветы не на словах, а на справе рэалізуюць канстытуцыйны прынцып («улада належыць народу») і ўносяць значны ўклад у паступовае развіццё грамадства». У звароце ветэранаў і зусім акцэнт робіцца на тым, каб знайсці магчымасць і прагаласаваць датэрмінова ці падаць заяўку для галасавання ў дзень выбараў на дом.

Затое функцыянеры афіцыйных прафсаюзаў, зрабіўшы ўпор у сваім звароце на тым, што ісці галасаваць варта, паколькі «у нас з вамі ёсць выбар», паказалі сваю адарванасць ад жыцця. Бо нават кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама прызнала, што ў большасці акругаў «выбары» будуць безальтэрнатыўнымі.

Самае цікавае, што рассыланнем гэтых зваротаў займаюцца не самі лаяльныя цяперашнім беларускім уладам грамадскія аб'яднанні, а ўправа ідэалагічнай працы Берасцейскага аблвыканкама. Больш за тое, вялікая верагоднасць, што і тэкст зваротаў складаўся самімі ідэолагамі, якія занепакоеныя тым, што на «выбары» ніхто не пойдзе.

Нагадаем, што раней і Аляксандр Лукашэнка стаў угаворваць беларусаў ісці на выбарчыя ўчасткі. Пры гэтым, пачынаючы з 1995 года ніводныя «выбары» і ніводзін «рэферэндум», якія праводзяцца ў Беларусі, не былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі і заходнімі краінамі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках