30 красавiка 2024, aўторак, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фірташа адпускаюць пад заклад і рыхтуюцца экстрадаваць у ЗША

7
Фірташа адпускаюць пад заклад і рыхтуюцца экстрадаваць у ЗША

Суд аўстрыйскай федэральнай зямлі Вена пастанавіў у пятніцу ўвечары распачаць справу аб экстрадыцыі затрыманага ў Вене ўкраінскага алігарха Дзмітрыя Фірташа.

Акрамя таго, суд прызначыў яму заклад у 125 мільёнаў еўра і забарону пакідаць Аўстрыю на час слуханняў, паведамілі РІА Новости ў прэс-службе суда.

«Справа аб экстрадыцыі пачатая. Праз асцярогі ўцёкаў прызначаны заклад у 125 мільёнаў еўра. Акрамя таго, спадар Фірташ не зможа пакідаць Аўстрыю», - паведаміў супрацоўнік прэс-службы суда Андрэас Хаўтц.

Хаўтц растлумачыў, што цяпер Фірташ знаходзіцца пад арыштам, але будзе адпушчаны, калі будзе ўнесены заклад. Хаўтц не змог сказаць, колькі будуць доўжыцца слуханні ў справе аб экстрадыцыі.

Нагадаем, праваахоўныя органы Аўстрыі на запыт ФБР ЗША затрымалі ў Вене Дзмітрыя Фірташа. Паводле інфармацыі Reuters, 48-гадовы бізнэсовец быў затрыманы на выстаўленыя органамі ЗША падазрэнні «ў хабарніцтве і злачынных намерах».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках