30 красавiка 2024, aўторак, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Вінаградава арыштавалі на 25 дзён

12
Паўла Вінаградава арыштавалі на 25 дзён

Суддзя Таццяна Матыль пакарала моладзевага актывіста 25-цю днямі арышту.

Разгляд справы адбыўся 14 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска.

Як паведаміла БелаПАН Святлана Вінаградава, яе муж абвінавачваўся паводле артыкулаў 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (супраціў супрацоўніку міліцыі) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, Аляксандр Арцыбашаў, затрыманы разам з Паўлам Вінаградавым атрымаў 15 дзён - паводле арт.23.4 КаАП.

Актывісты былі затрыманыя днём 13 сакавіка. Арцыбашаў прыехаў на аўтамабілі да будынка міліцэйскай інспекцыі, куды былы палітвязень Вінаградаў прыходзіў адзначацца. «На выхадзе з інспекцыі Павел быў затрыманы. Аляксандра крыху пазней затрымаў супрацоўнік ДАІ», - сказала Вінаградава. Паводле яе слоў, супрацоўнікі міліцыі кіўнулі, што арышт звязаны з выбарамі ў мясцовыя саветы.

Ноч на 14 сакавіка актывісты «Zмены» правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул.Акрэсціна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках