29 красавiка 2024, панядзелак, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славакіі адбываюцца прэзідэнцкія выбары

2
У Славакіі адбываюцца прэзідэнцкія выбары

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць 14 кандыдатаў.

Вынікі сацыялагічных апытанняў сведчаць пра тое, што фаварытам выбараў мяркуецца цяперашні прэм'ер Роберт Фіцо. Яго галоўны апанент - прадпрымальнік Андрэй Кіска, паведамляе радыё «Свабода».

Калі ў выніку сённяшняга галасавання ні адзін з кандыдатаў не набярэ больш за 50 працэнтаў галасоў, 29 сакавіку адбудзецца другі тур выбараў.

У Славакіі пасада прэзідэнта ў значнай ступені з'яўляецца цырыманіяльнай. Паўнамоцтвы прэзідэнта ўключаюць прызначэнне прэм'ер-міністра і высокапастаўленых прадстаўнікоў судовай сістэмы.

Кіраўнік дзяржавы абіраецца тэрмінам на пяць гадоў. Цяперашні прэзідэнт Славакіі Іван Гаспаровіч быў абраны ў 2004 годзе. Канстытуцыя краіны не дазваляе яму балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках