29 красавiка 2024, панядзелак, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў: Расейскія СМІ паведамілі аб стральбе ў Харкаве яшчэ да яе пачатку

7
Авакаў: Расейскія СМІ паведамілі аб стральбе ў Харкаве яшчэ да яе пачатку

Праз стральбу ў Харкаве затрыманыя блізу 30 чалавек з абодвух бакоў канфлікту.

Зброю, якую яны выкарыстоўвалі напярэдадні - канфіскавалі. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Кіраўнік сілавога ведамства падкрэсліў: усе грамадзяне Украіны, а асабліва актывісты і прадстаўнікі СМІ, павінны адэкватна рэагаваць на сітуацыю. Авакаў заяўляе - правакацыі прафесійна рыхтуюцца спецыялістамі суседняй краіны, таму навіны расейскіх інфармагенцтваў аб беспарадках з'яўляюцца раней саміх фактаў сутыкненняў.

Падбухторванне да беспарадкаў фінансуюцца былымі кіраўнікамі краіны, якія супрацоўнічаюць з расейскімі экстрэмістамі. Таму ўсё насельніцтва краіны цяпер павінна захоўваць спакой і вытрымку, адзначыў міністр.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках