29 красавiка 2024, панядзелак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правакацыя ў Харкаве прывяла да чалавечых ахвяр (Відэа)

30
Правакацыя ў Харкаве прывяла да чалавечых ахвяр (Відэа)

2 чалавекі загінулі і 5 параненыя ў выніку канфлікту, які пачаўся ў пятніцу ўвечары ў Харкаве.

Кіраўнік Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Ігар Балута мяркуе, што перастрэлка ў цэнтры Харкава - вынік добра спланаванай правакацыі.

«Я мяркую, што падзеі, якія адбыліся сёння ноччу на вуліцы Рымарскай ў Харкаве, - добра спланаваная правакацыя», - сказаў карэспандэнту «Інтэрфакс-Украіна» старшыня Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Ігар Балута.

Усё пачалося на пл. Свабоды, калі да групы прарасейскіх мітынгоўцаў пад'ехаў мікрааўтобус Volkswagen Transporter з Днепрапятроўскімі нумарамі. Гэты мікрааўтобус знаходзіўся ў вышуку, таму што менавіта на ім, са слоў відавочцаў, прыязджалі невядомыя ў масках, якія напалі на ўдзельнікаў прарасейскага мітынгу ў суботу, 8 сакавіка. Пасажыры аўтобуса наўмысна ўступілі ў канфлікт з прарасейскімі актывістамі, пасля чаго паехалі на вул. Рымарскую да офіса «Просвиты», дзе і прыпаркавалі аўтамабіль. За імі накіраваліся прарасейскія актывісты, якія да таго часу ўжо паспелі выклікаць «дапамогу» ў асобе «Оплота».

Напад на будынак, дзе месціцца «Проствита» і « Патриоты Украины», адбываўся з ужываннем дубінак, агнястрэльнай зброі і выбуховых пакетаў. У будынку на вул.Рымарскай, забарыкадаваліся блізу 40 чалавек, у тым ліку сябры мясцовай ячэйкі «Правага сектара».

«На Рымарскай адбылася наўмысная эскалацыя канфлікту, пасля чаго правакатары справакавалі напад прыхільнікаў сепаратызму і «оплотовцев» на офіс «Просвиты», - сказаў І.Балута.

У выніку канфлікту загінулі два чалавекі, цяжка паранены супрацоўнік міліцыі.

Цяпер раён канфлікту ачэплены праваахоўнікамі. На месцы здарэння знаходзяцца кіраўнікі вобласці, горада і праваахоўных структур. Паводле факту перастрэлкі ў цэнтры Харкава распачатая крымінальная справа па прыкметах складу злачынстваў, прадугледжаных трыма артыкуламі Крымінальнага кодэксу.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках