30 красавiка 2024, aўторак, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Расея перакручвае факты

10
МЗС Украіны: Расея перакручвае факты

Украіна называе цынічнай і безадказнай заяву МЗС Расеі аб сітуацыі ў Данецку, у якім былі скрыўленыя ўсе факты.

Пра гэта гаворыцца ў заяве ўкраінскага МЗС у пятніцу.

«Як вядома, ўзважанасць і міралюбнасць дзеянняў Украіны ва ўмовах наўпроставай агрэсіі з боку РФ прызнаная і высока ацэненая ўсім цывілізаваным светам. Уражвае сваім цынізмам і безадказнасцю сённяшняя заява МЗС РФ, у якой расейская старана грубым спосабам спрабуе перавесці адказнасць за трагедыю на ўкраінскую ўладу», - адзначыў ён.

«Нагадаем, што канфлікт быў справакаваны ўжо ў канцы мірнага мітынгу, калі асноўная частка людзей ужо пакінула плошчу», - падкрэслілі ў МЗС.

«Відавочна, што правакацыя была спланаваная і мае простую сувязь з мэтанакіраванымі дэструктыўнымі дзеяннямі асобных грамадзян РФ і некаторых расейскіх грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі якіх прыбываюць у нашую дзяржаву для дэстабілізацыі абстаноўкі і эскалацыі напружання ў нашай дзяржаве», - адзначылі ў МЗС.

«Пацвярджэннем гэтаму з'яўляецца вядомы факт затрымання СБУ 10 сакавіка ў Данецку грамадзяніна РФ, які падазраецца ў стварэнні ўзброенай дыверсійна-падрыўной групы для дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне», - дадаў ён.

«Трагедыя ў Данецку з'яўляецца таксама працягам і адгалоскам супрацьзаконнай акцыі, праведзенай у Харкаве грамадзянінам Расейскай Федэрацыі Міхаілам Чупрыкавым, які 1 сакавіка падбухторваў грамадзян Украіны да адкрытага гвалту і спрабаваў усталяваць дзяржаўны сцяг Расейскай Федэрацыі на адміністрацыйным будынку Харкаўскай АДА», - падкрэслілі ў МЗС.

«Вымушаны канстатаваць, што адкрытае скрыўленне фактаў што да падзей ва Украіне, ужыванне двайных стандартаў, як і ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Украіны, на жаль, апошнім часам сталі звычайнымі для расейскай стараны», - падкрэслілі ў МЗС.

«Таму мы каторым разам заклікаем Расейскую Федэрацыю спыніць эскалацыю напружання ва Украіне, спыніць гэтыя беспарадкі, вярнуцца ў міжнароднае прававое рэчышча, перш за ўсё, выразна выконваць патрабаванні пункта 7 артыкуле 2 Статута ААН, які забараняе ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў», - заклікалі ў МЗС.

Пры гэтым ва ўстанове паабяцалі, што «Украіна і далей будзе ўжываць рашучыя захады для абароны сваіх грамадзян, незалежна ад іх нацыянальнасці, веравызнання ці палітычных прыхільнасцяў».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках