30 красавiка 2024, aўторак, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Пуцін рыхтуе ўварванне ва Украіну пасля «рэферэндуму»

24
Дзмітрый Тымчук: Пуцін рыхтуе ўварванне ва Украіну пасля «рэферэндуму»

З сённяшняй заявай Масквы аб «гатоўнасці абараніць Данецк» пазлы склаліся ў адзіную карціну.

Уладзімір Пуцін практычна заявіў, што ўслед за Крымам накладзе лапу на ўвесь Паўднёвы-Усход Украіны. Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» экспэрт і кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Са слоў журналіста, варыянтаў, паводле версіі Крамля, усяго два: альбо аддавайце палову Украіны, альбо Пуцін забярэ яе цалкам.

«У той жа час, мы неаднаразова паказвалі: ключ да Крыму - Херсонская вобласць. Вада, электраэнэргія, газ ідуць у АРК праз яе. Не маючы ў кішэні Херсона, сэнсу кантраляваць АРК няма ніякага - без вады крымчукі праз 3 месяцы пачнуць мітынгі за вяртанне ў склад Украіны. Але вось пытанне: як захапіць поўдзень Украіны? У Крыме сёння вельмі істотная групоўка расейскіх войскаў. Але гэта хутчэй «паліцэйская» групоўка, якая мае мізэрную колькасць цяжкіх узбраенняў, і больш пасуе для кантролю акупаванай тэрыторыі, чым для баёў з рэгулярным войскам Украіны. Перакідаць жа сюды цяжкія ўзбраення сілы праблематычна: Пуцін сам сцвярджаў, што расейскіх войскаў у Крыме няма. А масавую перакідку танкаў ужо не схаваеш. Ды і сам Крым - занадта няўдалы плацдарм для наступлення: варта заблакаваць вузкі пярэсмык, як у расейцаў пачнуцца цяжкасці з наступам», - піша Дзмітрый Тымчук.

«У гэтых умовах Крэмль ужо на сёння стварыў, скажам так, «паўднёвы пояс Пуціна». Гэта 19 тысяч вайскоўцаў у Крыме і 1500 вайскоўцаў (у асноўным спецназ, плюс 2000 казакоў) у Прыднястроўі. Але гэтую сілу можна задзейнічаць для ўварвання і ўзяцця пад кантроль Херсонскай, Адэскай і Мікалаеўскай абласцей Украіны, толькі нанёсшы галоўны ўдар - на ўсход Украіны. Менавіта ў гэтым - у захопе ўсяго Паўднёва-Усходу - складаецца сэнс той карціны, якую мы бачым сёння. Дэстабілізаваць сітуацыю ў Данецку ды іншых украінскіх усходніх гарадах сіламі «турыстаў Пуціна», Крэмль падрыхтаваў глебу для гэтага ўдару», - адзначае ён.

Дзмітрый Тымчук мяркуе, што напад на Украіну адбудзецца ў трох найважнейшых кірунках. Ён таксама не выключае, што расейскія войскі нанясуць удар з поўначы - з тэрыторыі Беларусі.

«Мяркуючы па засяроджванню расейскіх войскаў блізу ўкраінскіх межаў, ўварванне будзе адбывацца на Харкаў, Данецк, і Запарожжа. Паколькі падрыхтаваных рубяжоў абароны УС Украіны тут няма і не прадбачыцца, гэта будзе нястрымны бліцкрыг Пуціна. Пад пытаннем застаюцца дзеянні расейскіх войскаў, засяроджаных на поўначы і паўночным усходзе - у Беларусі і на поўнач ад Курска. Тэарэтычна для Пуціна было б дурным адначасова з трыма усходнімі напрамкамі наносіць яшчэ і ўдар па лініі Чарнігаў - Прылукі і на Кіеў - ужо занадта вялікае атрымліваецца распыленне сіл. У той жа час, зноў такі улічваючы адсутнасць абарончага патэнцыялу ва Украіне, увесь гэты комплекс наступальных мерапрыемстваў можа не скласці праблем пры рэалізацыі», - піша кіраўнік цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў.

Пытанне з датай, са словах Дзмітрыя Тымчука, таксама відавочнае - альбо ў ноч з 16 на 17 сакавіка (адразу пасля рэферэндуму ў Крыме), альбо днём пазней.

Нагадаем, пачынаючы з канца лютага расейскія войскі занялі практычна ўсю тэрыторыю Крыму. 6 сакавік парламент аўтаноміі прыняў пастанову аб яе ўваходжанні ў склад РФ . 78 з 100 дэпутатаў прагаласавалі за акупацыю Крыма і правядзенне "рэфэрэндуму" ў гэтым пытанні 16 сакавіка. Пазней парламент прыняў дэкларацыю аб незалежнасці паўвострава.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках