28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп папярэдзіў амерыканцаў: у Расеі небяспечна

3
Дзярждэп папярэдзіў амерыканцаў: у Расеі небяспечна

У Расеі існуе «патэнцыял для павелічэння колькасці дэманстрацый і антыамерыканскіх акцый», звязаных з дзеяннямі РФ у Крыме.

Пра гэта гаворка ідзе ў спецыяльным папярэджанні Дзярждэпартамента ЗША для грамадзян ЗША, якія знаходзяцца ў Расеі ці плануюць яе наведаць, паведамляе «Голас Амерыкі».

Паводле тэксту папярэджання, асцярогі замежнапалітычнага ведамства ЗША выклікаюць, вучэнні ВС Расеі паблізу межаў з Украінай.

Паводле дадзеных Дзярждэпартамента, у яго распараджэнні няма канкрэтнай інфармацыі пра магчымасць пачатку «актыўнага ваеннага канфлікту ўнутры Расеі ў выніку рэгіянальных трэнняў, ці спецыфічных пагроз у адрас грамадзян ЗША».

Аднак ён заклікае амерыканскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў рэгіёнах, што мяжуюць з Украінай, або якія маюць намер адправіцца ў Бранск, Белгарад, Воронеж, Растоў-на Доне і Краснадарскі край, што існуе патэнцыял для эскалацыі напружанасці, вайсковых сутыкненняў (і выпадковых, і наўмысных), а таксама iншых актаў гвалту, якія могуць пагражаць бяспецы людзей.

Таксама Дзярждэпартамэнт папярэдзіў, што ў гэтых рэгіёнах адбываецца нарошчванне расейскай ваеннай моцы і назіраецца канцэнтрацыя груп расейскіх неанацыстаў і экстрэмістаў.

У сувязі з гэтым, існуе небяспека «гвалту ці антыамерыканскіх актаў, накіраваных супраць грамадзян ЗША ці інтарэсаў Злучаных Штатаў».

Грамадзянам ЗША рэкамендавана пазбягаць удзелу ў любога роду дэманстрацыях, у тым ліку і санкцыянаваных ўладамі, і пазбягаць масавых выхадаў людзей, у выпадках, калі не забяспечваецца іх бяспека.

«Дэманстрацыі, звязаныя з канфліктам (з Украінай) могуць паўстаць у любы час у любым пункце Расеі. Гэтыя дэманстрацыі могуць павялічыць магчымасць канфрантацыі і гвалту», - адзначае замежнапалітычнае ведамства ЗША.

Тэрмін дзеяння папярэджання мінае 13 чэрвеня 2014 г.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках