29 красавiка 2024, панядзелак, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіслаў Барташэўскі: «Пуцін тэстуе Захад»

7
Уладзіслаў Барташэўскі: «Пуцін тэстуе Захад»

Былы міністр замежных спраў Польшчы бачыць аналогію паміж анэксіяй Аўстрыі Гітлерам і сітуацыяй у Крыме.

«Праз асацыяцыі, асабісты і гістарычны вопыт я бачу аналогію паміж анэксіяй Аўстрыі Гітлерам і сітуацыяй у Крыме. Хацелася б ведаць, ці бачаць гэта досыць ясна англічане, французы, скандынавы? На жаль, я ў гэтым не ўпэўнены», - сказаў былы кіраўнік МЗС Польшчы, прафесар Уладзіслаў Барташэўскі ў праграме «Факты пра факты» польскага канала TVN 24 (пераклад - charter97.org).

Інтэрв'ю журналіста з прафесарам Барташэўскім пачалося з пытанняў аб «подыху вайны», які можна было адчуць напрыканцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

- Ці адчуваецца ён сёння?

- Настроі тагачаснай моладзі былі досыць адчувальнымі, нават нягледзячы на адсутнасць вопыту. Нам здавалася, паводле маральных меркаванняў, што нахабства Гітлера, асабліва пасля далучэння Аўстрыі, ідзе занадта далёка і павінна быць нейкая справядлівасць, - успамінае Барташэўскі. - Мы лічылі, з уласцівай маладым польскім патрыётам наіўнасцю, што разам з англічанамі і французамі лёгка «праглынем» немцаў. І што будзе вайна.

Барташэўскі шмат увагі ў інтэрв'ю надаў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну.

- Гэта чалавек з цудоўнай арыентацыяй, выдатна ведае Заходнюю Еўропу, працаваў у эфектыўна дзеючай савецкай выведцы на тэрыторыі Нямеччыны. Гэта прафесіянал высокага класа, ён тэстуе Захад на падставе свайго вопыту. Ці адпавядаюць заходнія палітыкі яму ведамі і інстынктам? - Задаецца пытаннем эксперт.

Уладзіслаў Барташэўскі адзначыў згоду польскіх палітычных элітаў у пытанні «міжнароднага парадку». Ён нагадаў, што Польшча была першай краінай, якая прызнала незалежнасць Украіны, што, з ягоных слоў, «добра памятаюць людзі з добрай гістарычнай памяццю як ва Украіне, так і ў Маскве і ў Пецярбургу».

На думку прафесара Барташэўскага сёння цяжка прадбачыць наступствы канфлікту, звязанага з Украінай і Крымам:

- Замах на незалежнасць, дэмакратыю, суверэннасць такога вялікага народа як украінцы - гэта праблемы не на год, не на два, не на тры, а на многія гады.

Эксперт падкрэсліў вялікую ролю канцлеркі Нямеччыны Ангелы Меркель ва ўрэгуляванні канфлікту:

- Гэта - найбольш праніклівы, разумны палітык у Еўропе, і нават у еўраатлантычным маштабе. Яна не зробіць цудаў, але яна вельмі прагматычная, без ілюзій. Калі прэзідэнт Пуцін бачыць спрэчную пазіцыю і сілу прэзідэнтаў ЗША і Францыі, то ён не схільны да кампрамісу. Але Меркель нельга недаацэньваць, - падкрэсліў былы міністр замежных справаў Польшчы.

Журналістка спытала таксама ў свайго суразмоўцы, ці можа ён прадставіць сабе канец імперскіх памкненняў Расеі.

- Францыя з вялікай цяжкасцю адмовілася ад імперскіх памкненняў, Вялікабрытанія справілася з гэтым прыгожа. Хто ведае, можа і Расея калісьці гэта зробіць. І тады яна паўстане на парозе сваёй сапраўднай велічы, і гэта не будзе веліч прыгнятальніка народаў, - сказаў Барташэўскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках