28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада распусціла незаконны «парламент» Крыму

7
Вярхоўная Рада распусціла незаконны «парламент» Крыму

Вярхоўная Рада падтрымала пастанову за датэрміновае спыненне паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады АР Крым.

Адпаведную пастанову падтрымалі 278 нардэпаў.

З іх ад Партыі рэгіёнаў - 19, «Радзіма» - 83, УДАР - 37, «Эканамічнае развіццё» - 30, «Суверэнная еўрапейская Украіна» - 30, «Свабода» - 35, КПУ - 0, пазафракцыйныя - 44.

Згодна з дакументам, Вярхоўная Рада пастанаўляе датэрмінова спыніць паўнамоцтвы парламента Крыму. Такое рашэнне прынятае ў адпаведнасці з п.28 ч.1 арт.85 Канстытуцыі Украіны, абз.5 ч.1 арт.22 Канстытуцыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым, ч.6 арт.4 закона Аб Вярхоўнай Радзе Аўтаномнай Рэспублікі Крым. А таксама ўлічваючы высновы Канстытуцыйнага суда Украіны паводле справы аб правядзенні мясцовага рэферэндуму ў Крыме адносна парушэння парламентам Крыма Канстытуцыі Украіны.

Нагадаем, на 16 сакавіка ў Крыме прызначаны «рэферэндум», у выніку якога АРК можа выявіць жаданне стаць членам РФ. ЗША, еўрапейскія краіны, афіцыйны ЕЗ, міжнародныя інстытуты, АБСЕ і іншыя міжнародныя арганізацыі, дзеючая ўлада Украіны не прызнаюць рэферэндум законным і легітымным, а Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў неканстытуцыйнай пастанову ВР АРК аб правядзенні рэферэндуму.

Фота: ru.tsn.ua

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках