29 красавiка 2024, панядзелак, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерлы ў 2013 годзе мастак «падпісаўся» ў падтрымку Пуціна

14
Памерлы ў 2013 годзе мастак «падпісаўся» ў падтрымку Пуціна

Адзін з подпісаў у падтрымку акупацыі Крыму пастаўлены ўжо памерлым народным мастаком Віктарам Цыгалем.

Пра гэта паведамляе ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» жыхарка Масквы Люся Штэйн.

«Нумар 469 у спісе за Пуціна - «мастак Цыгаль В.Е». Невядома, хто маецца на ўвазе пад ініцыяламі - Уладзімір ці Віктар Яфімавіч, затое ясна, што ўпісваць у гэтую гадасць людзей, якіх няма ў жывых, - ужо ні ў якія вароты не лезе», - паведамляе яна.

Адзначым, што абодва заслужаныя дзеячы ўжо памерлі. Уладзімір Цыгаль памёр 4 ліпеня 2013.

Раней шэраг дзеячаў ужо паведамілі, што не падпісвалі скандальны зварот у падтрымку дзеянняў прэзідэнта Расеі ў дачыненні да Украіны і адклікалі свае подпісы.

Фота: Wikipedia

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках