29 красавiка 2024, панядзелак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Сімферопаля пратэставалі супраць акупацыі Крыму

2

У Сімферопалі адбылася акцыя ў падтрымку адзінства Украіны.

У ёй узялі ўдзел блізу 200 чалавек. Яны трымалі нацыянальную сімволіку, дзяржаўныя сцягі, плакаты, якія змяшчаюць надпісы на ўкраінскай мове «Крым і Украіна – адзіныя», піша gazeta.ua.

Актывіст крымскага пратэстнага руху Яўген Навіцкі, мясцовы праваабаронца, падчас акцыі паведаміў дзве навіны: ВР распусціла парламент Крыму ў сувязі з яго нелегітымнасцю і прыняцця ім незаконных пастаноў. Другая навіна была ў тым, што ў Маскве праходзіць шматтысячная акцыя пратэсту супраць ваеннай анэксіі Крыму. Ён дадаў, што пострэвалюцыйная Украіна зараз павінна засяродзіцца на развязанні сваіх унутраных праблем.

«Ёсць досыць шмат галін, якія трэба рэфармаваць. Украінцы павінны засяродзіцца на Поўдні і Усходзе Украіны. Калі Украіна рэфармуецца, то вярнуць Крым будзе нашмат лягчэй. У рэшце рэшт ён сам далучыцца», - сказаў Навіцкі.

Актывіст мясцовага пратэстнага руху Ізмаіл Ізмаілаў сказаў, што заўтра падчас «рэферэндуму» не будуць праходзіць ніякія пратэстныя акцыі. Актывісты заклікаюць усіх застацца дома і рыхтаваць нацыянальныя ўкраінскія стравы, потым іх фатаграфаваць ды публікаваць у інтэрнэце.

Ён таксама дадаў, што яму ўжо далі папярэджанне, якім паведамілі, што гэта апошняя акцыя ў падтрымку Украіны, у якой ён можа ўдзельнічаць. Ізмаілаў паказаў улётку, на якой быў ягоны фотаздымак і надпіс, які сведчыць аб тым, што ён - здраднік Крыму. Таксама на гэтай паштоўцы быў паказаны яго адрас.

Фото: Антон Голобородько

Нагадаем, пачынаючы з канца лютага расейскія войскі занялі практычна ўсю тэрыторыю Крыму. 6 сакавіка парламент аўтаноміі прыняў пастанову аб яе ўваходжанні ў склад РФ. 78 з 100 дэпутатаў прагаласавалі за акупацыю Крыму і правядзенне «рэферэндуму» паводле гэтага пытання 16 сакавіка. Пазней парламент прыняў «дэкларацыю аб незалежнасці» паўвыспы.

Сёння Вярхоўная Рада Украіны распусціла парламент Крыму.

Фота: Антон Галабародзька

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках