29 красавiка 2024, панядзелак, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венецыянская камісія: «Рэферэндум» у Крыме незаконны

6
Венецыянская камісія: «Рэферэндум» у Крыме незаконны

Эксперты Рады Еўропы паводле канстытуцыйнага права заявілі, што «рэферэндум», які павінен адбыцца ў Крыме, з'яўляецца нелегітымным.

Венецыянская камісія матывуе свае высновы тым, што магчымасць правядзення такога рэферэндуму не прадугледжана ні ўкраінскай, ні крымскай канстытуцыямі. Эксперты таксама звяртаюць увагу на той факт, што ўмовы для правядзення гэтага рэферэндуму не адпавядаюць дэмакратычным стандартам, піша ZN.ua.

Старшыня Рады Еўропы - міністр замежных спраў Аўстрыі Себасцьян Курц у суботу, 15 сакавіка, паведаміў агенцтву dpa, што афіцыйнае заключэнне Венецыянскай камісіі будзе апублікавана 21-22 сакавіка.

Ён адзначыў, што «ў прамой дэмакратыі самой па сабе няма, вядома, нічога дрэннага, аднак яна патрабуе прававой і дэмакратычнай асновы». Нагадаўшы аб тым, што галасаванне ў Крыме будзе праходзіць у атмасферы пагроз, Курц канстатаваў, што ў гэтым выпадку такой асновы, відавочна, не існуе.

Нагадаем, пачынаючы з канца лютага расейскія войскі занялі практычна ўсю тэрыторыю Крыму. 6 сакавіка парламент аўтаноміі прыняў пастанову аб яе ўваходжанні ў склад РФ. 78 з 100 дэпутатаў прагаласавалі за акупацыю Крыма і правядзенне «рэфэрэндуму» паводле гэтага пытання 16 сакавіка. Пазней парламент прыняў «дэкларацыю аб незалежнасці» паўвыспы.

Сёння Вярхоўная Рада Украіны распусціла парламент Крыму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках