29 красавiка 2024, панядзелак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

40 расейскіх марскіх пехацінцаў высадзіліся ў Херсонскай вобласці

22
40 расейскіх марскіх пехацінцаў высадзіліся ў Херсонскай вобласці

Дэсант высадзіўся з верталётаў.

Гэта адбылося сёння, 15 сакавіка, а 13:30 паводле мясцовага часу ля пасёлка Стралковае (Арабатская стрэлка, Генічаскі раён, Херсонская вобласць). З верталётаў высадзіўся дэсант з 40 пяхотнікаў расейскіх войскаў. Пра гэта "Херсон Онлайн" паведамілі мясцовыя жыхары.

Такую інфармацыю пацвярджаюць крыніцы ў праваахоўных органах Генічаскага раёна.

Таксама жыхары Стралковай паведамілі, што ў мінулыя дні расейскія вайсковыя верталёты некалькі разоў абляталі тэрыторыю вакол іх пасёлка. Для чаго высадзіліся дэсантнікі і што зараз адбываецца ў Стралковым, пакуль невядома. Да месца высадкі акупантаў адправіліся ўкраінскія вайскоўцы для перамоваў.

Не выключана, што расейскія вайскоўцы ладзяць правакацыю. Адзначым, у моры, у некалькіх кіламетрах ад Стралковага знаходзяцца газаздабываючыя вышкі НАК «Чарнаморнафтагаз».

Нагадаем, што раней «улада» Крыму абвясціла аб нацыяналізацыі гэтай кампаніі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках