29 красавiка 2024, панядзелак, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Шарамеццева» затрыманыя 40 украінцаў

13
У «Шарамеццева» затрыманыя 40 украінцаў

Прычыны затрымання невядомыя.

Блізу 40 грамадзян Украіны, якія прыбылі ў Маскву авіярэйсамі з Кіева, Данецка і іншых гарадоў Украіны ў суботу, былі затрыманыя і ім быў забаронены ўезд у Расею. Як паведаміла прэс-служба ўкраінскага МЗС, гэта адбылося ў міжнародным аэрапорце «Шарамеццева», піша «Украінская праўда».

У паведамленні сказана, што кампетэнтнымі органамі РФ было праведзена фатаграфаванне і дактыласкапія ўкраінцаў.

«Ніякага тлумачэння прычын затрымання ні грамадзянам Украіны, ні прадстаўніку Амбасады Украіны ў РФ, які прыбыў на месца падзей, пададзена не было», - заявілі ў МЗС.

У ведамстве нагадалі, што ў апошнія дні былі таксама зафіксаваныя і іншыя падобныя выпадкі. «Такія дзеянні расейскага боку не могуць расцэньвацца інакш, як элемент разгорнутай Крамлём антыўкраінскай істэрыі, закладнікамі якой становяцца ўсё больш грамадзян нашых дзяржаў», - мяркуюць у МЗС.

Украінскія дыпламаты звярнуліся да расейскага боку з патрабаваннем забяспечыць абарону законных правоў і інтарэсаў грамадзян Украіны на сваёй тэрыторыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках