29 красавiка 2024, панядзелак, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеісты менскага «Дынама» перамаглі «Атлант»

3
Хакеісты менскага «Дынама» перамаглі «Атлант»

Другую перамогу над мыцішчынскім «Атлантам» у чвэрцьфінале Кубка надзеі КХЛ атрымалі хакеісты менскага «Дынама».

15 сакавіка каманда Любаміра Покавіча выйграла дома ў апанента з лікам 5:0 (1:0, 0:0, 4:0), піша БелаПАН.

Шайбы закінулі Аляксандр Мацярухін (3.53, пас - Аляксей Калюжны), Збынек Іргл (45.49), Анатоль Пратасеня (48.10) і Аляксей Калюжны (48.27; 50.55, асістэнты - Андрэй Стась, Аляксандр Мацярухін).

У першым матчы 14 сакавіка «Дынама» выйграла ў «Атланта» з лікам 4:1. Наступная сустрэча пройдзе на пляцоўцы расейскага клуба 17 сакавіка. Серыя праводзіцца да трох перамог адной з каманд.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках