29 красавiка 2024, панядзелак, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да мяжы з Польшчай перакідваюць вайсковую тэхніку?

33
Да мяжы з Польшчай перакідваюць вайсковую тэхніку?

Відавочцы паведамляюць аб перакідцы вайсковай тэхнікі да заходняй мяжы Беларусі.

Склад, які перавозіў на платформах вайсковыя аўтамабілі і гарматы быў заўважаны на чыгуначным пераездзе пад Берасцем учора, 14 сакавiка, прыблiзна а 18:00. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі чытачы, якія бачылі перасоўванне тэхнікі.

Нагадаем, зараз доўжыцца другі этап праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі і адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расеі. Як раней паведамілі ў Міністэрстве абароны, 15 сакавіка сілы і сродкі ВПС і войскаў СПА, задзейнічаныя ў праверцы, ва ўстаноўленыя тэрміны заступілі на баявое дзяжурства ў супрацьпаветранай абароне.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках