28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высадку расейскага дэсанту ў Херсонскай вобласці знялі на відэа

27

МЗС Украіны ўважае гэта за спробу вайсковага ўварвання.

Сёння на Арабатскай стрэлцы каля вёскі Стралковая ў Херсонскай вобласці высадзіўся расейскі дэсант. Да месца высадкі расейцаў падцягнуліся ўкраінскія вайскоўцы. Праз Счастліўцава ў бок станцыі прайшла калона вайсковай тэхнікі з васьмі БТР з украінскімі дэсантнікамі на борце. Як паведамілі ў Мінабароны Украіны, правакацыя з боку расейскіх вайскоўцаў пацярпела няўдачу. «Адпор быў здзейснены неадкладна. Расейскія вайскоўцы вярнуліся на ранейшае месцазнаходжанне», - сказана ў паведамленні. Паводле іншых дадзеных, расейскія ваенныя да гэтага часу застаюцца на месцы і захапілі газаразмеркавальную станцыю, піша Лiга.нет.

МЗС Украіны запатрабаваў ад Расеі неадкладнага вываду войскаў з Украіны. У ведамстве выказалі «рашучы і катэгарычны пратэст» у сувязі з высадкай у Херсонскай вобласці дэсанту вайскоўцаў расейскай арміі.

«Украіна пакідае за сабой права ўжыць усе неабходныя меры для спынення вайсковага ўварвання з боку Расеі», - запэўнілі ў МЗС.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках