29 красавiка 2024, панядзелак, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пераправіла ў Крым ЗРК С-300 (Відэа)

38

Комплекс дастаўлены на паўвыспу праз Керчанскую пераправу.

Пра гэта паведамляюць карыстальнікі ў YouTube, дзе таксама апублікавана відэа складу, якія перавозяць часткі ЗРК.

«Расея даставіла ў Крым праз Керчанскую паромную пераправу складам з 25 вагонаў зенітна-ракетны дывізіён С-300 у складзе 4 батарэй. З ім прыбыла інжынерная тэхніка - 4 танкавыя цягачы, рухомыя дызель-генератары, аўтацыстэрны і 4 аўтамабілі УАЗ», - гаворыцца ў каментары да відэа.

Блізу 18 гадзін эшалон прыбыў у сяло Гвардзейскае.

Нагадаем, пачынаючы з канца лютага расейскія войскі занялі практычна ўсю тэрыторыю Крыму. 6 сакавіка парламент аўтаноміі паставіў аб яе ўваходжанні ў склад РФ. 78 з 100 дэпутатаў прагаласавалі за акупацыю Крыму і правядзенне «рэферэндуму» паводле гэтага пытання 16 сакавіка. Пазней парламент прыняў «дэкларацыю аб незалежнасці» паўвыспы.

Сёння Вярхоўная Рада Украіны распусціла парламент Крыму.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках