4 траўня 2024, Субота, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары хочуць «самавызначацца» ў складзе Украіны

72
Крымскія татары хочуць «самавызначацца» ў складзе Украіны

Пра гэта гаворыцца ў звароце Меджліса крымска-татарскага народа да Вярхоўнай Рады і ўсяго ўкраінскага народу.

Зварот апублікаваны на афіцыйным сайце Меджліса крымска-татарскага народа і падпісаны ягоным старшынём Рафатам Чубаравым.

Вышэйшы паўнамоцны прадстаўнічы орган крымска-татарскага народа пацвярджае сваё прызнанне Украіны як суверэннай і незалежнай дзяржавы ў існуючых межах і рашуча асуджае акт агрэсіі з боку Расейскай Федэрацыі і план анэксіі Крыму.

Крымскія татары не прызнаюць рэферэндум 16 сакавіка 2014 года, які праводзіцца з мэтай змяніць тэрытарыяльную прыналежнасць Крыму, і катэгарычна адмаўляюць любыя спробы вызначыць будучыню Крыму без свабоднага волевыяўлення крымска-татарскага народа - карэннага народа Крыму.

«Права вырашаць, у якой дзяржаве жыць крымска-татарскаму народу, належыць выключна самім крымскім татарам», - гаворыцца ў заяве.

Крымска-татарскі народ заклікае Вярхоўную Раду і іншыя вышэйшыя органы дзяржаўнай улады Украіны неадкладна і сумесна з міжнароднымі арганізацыямі (ААН, АБСЕ, Рада Еўропы, Еўрапейскі Звяз), з мэтай рэалізацыі натуральных правоў крымска-татарскага народа, прадугледжаных міжнароднымі актамі аб правах карэнных народаў, забяспечыць свабоднае волевыяўленне на ажыццяўленне крымска-татарскім народам неад'емнага права на самавызначэнне на сваёй гістарычнай тэрыторыі - Крыме.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках