4 траўня 2024, Субота, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УДАР заяўляе аб нападах і катаваннях іх актывістаў у Севастопалі

11
УДАР заяўляе аб нападах і катаваннях іх актывістаў у Севастопалі

У Севастопалі невядомыя, узброеныя агнястрэльнай зброяй, напалі на двух актывістаў «Удару».

Пра гэта паведаміў каардынатар моладзевага крыла партыі Зміцер Белацаркавец, паведамляе УНП.

З ягоных слоў, у суботу ўвечары ў дзверы аднаго з актывістаў «Удару» патэлефанавала незнаёмая дзяўчына.

Як толькі ён адчыніў, у кватэру ўварваліся ўзброеныя людзі і пачалі яго збіваць.

Пасля гэтага яны адвезлі актывіста ў сутарэннае памяшканне, дзе працягнулі катаванні і прымусілі на камеру адмежавацца ад «Удару».

«На гэты момант пацярпелага ўжо адвезлі дадому. Ён да гэтага часу без прытомнасці», - распавёў Белацаркавец.

Таксама познім вечарам 12 узброеных аўтаматамі людзей спрабавалі выбіць дзверы кватэры актывіста партыйнай моладзі Яўгена Мельнічука.

«Яны сказалі, што на Яўгена данеслі. Адмаўляюцца штосьці абмяркоўваць праз дзверы», - заявіў Белацаркавец.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках