4 траўня 2024, Субота, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч распавёў, як яго абазвалі ў Маскве «Бандэрам»

118
Андрэй Макарэвіч распавёў, як яго абазвалі ў Маскве «Бандэрам»

Пасля Марша міру і свабоды лідар «Машыны часу» ледзь не падвергнуўся нападу.

Пра тое, што адбывалася пасля акцыі, Андрэй Макарэвіч распавёў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку»:

«Іду ў Маршы міру. Разумею, што час не дазваляе дайсці да Сахарава, саскокваю ў завулак перад Трубнай. Трошкі позна разумею, што цяпер сутыкнуся з кургінянскімі сокаламі. З завулка вынырваюць двое - мужыкі гадоў пад 50, добра апранутыя. У мяне на лацкане маленькі пацыфік з жоўта-сіняй стужачкай. Крык: «Бандэра, бл...!»

Падбягаюць, даведаюцца, дранцвеюць на імгненне, гэта дазваляе мне, не змяняючы хуткасці і напрамку, прайсці міма іх. У спіну: «Андруха! Жыд Бандэру прадаўся!» Баюся, гэты народ ужо не выратаваць.

А народу, дарэчы, было тысяч 70-80. Яшчэ нядаўна мянты ў падліках хлусілі прыкладна ўтрая, зараз ужо ў 25 разоў - тры тысячы! Маглі б паведаміць, што ўвогуле ніхто не прыйшоў, чаго ўжо там».

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках