4 траўня 2024, Субота, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме знік чылійскі журналіст

1
У Крыме знік чылійскі журналіст

Чылійскі журналіст знік у Сімферопалі, паведамляе супольнасць Крым SOS на сваёй старонцы ў Facebook.

«Прыкладна 4,5 гадзіны таму ён патэлефанаваў свайму знаёмаму і паведаміў, што паліцыя ў яго доме, і сувязь абарвалася. З тых часоў з ім няма кантакту. Мы ведаем, што ён здымаў кватэру ля вакзалу. Журналіста клічуць Хорхе, і нам па-ранейшаму невядомае яго прозвішча», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней партыя УДАР паведаміла пра напад на яе актывістаў у Крыме.

У нядзелю на паўвыспе праходзіць «рэферэндум» аб статусе Крыму. Ён прызнаны цэнтральнымі ўладамі Украіны, заходнімі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі незаконным.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках