4 траўня 2024, Субота, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Нямеччыны: ЕЗ адрэагуе на дзеянні Расеі 17 сакавіка

24
Кіраўнік МЗС Нямеччыны: ЕЗ адрэагуе на дзеянні Расеі 17 сакавіка

Берлін у апошні раз заклікаў Маскву змяніць пазіцыю адносна Украіны.

Калі Расея ў апошні момант не зменіць сваёй пазіцыі адносна Украіны, то 17 сакавіка будзе адпаведны адказ ЕЗ, заявіў кіраўнік МЗС ФРГ.

Міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер (Frank-Walter Steinmeier) у цвёрдым тоне заклікаў Маскву змяніць пазіцыю адносна крымскага канфлікту.

«Мы не шукалі канфрантацыі. Але калі Расея не пойдзе на саступкі ў апошнюю хвіліну, то ў панядзелак (17 сакавіка. - Рэд.) на сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін ЕЗ мы дамо адпаведны адказ», - заявіў нямецкі міністр у інтэрв'ю газеце Welt am Sonntag, апублікаваным 16 сакавіка.

Са слоў Штайнмаера, сітуацыя вакол крымскага крызісу «выбуханебяспечная».

«Да гэтага часу Расея адхіляе ўсе варыянты ўрэгулявання, адмаўляецца зрабіць любы крок для дээскалацыі сітуацыі і, па ўсёй бачнасці, наўмысна здзяйсняе дзеянні, з якімі мы не можам мірыцца», - цытуе заяву кіраўніка МЗС Нямеччыны агенцтва Reuters.

Фота: AP

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках